Кубак Судырмана
Кубак «Судырмана» | |
---|---|
Бягучы сезон: Кубак Судырмана 2021 | |
Від спорту | бадмінтон |
Заснавана | 1989 |
Колькасць каманд | 16 (фінальны этап) |
Краіна | краіны-члены Сусветная федэрацыя бадмінтона |
Апошні чэмпіён | Кітай (12 тытулаў) |
Кубак «Судырмана» — сусветнае першынство па бадмінтоне сярод змешаных каманд, якое праводзіцца кожныя 2 гады. Кожны раунд складаецца з 5 матчаў: жаночай і мужчынскай «адзіночкі», жаночай і мужчынскай пары і змешанай пары. Названы ў гонар інданезійскага бадмінтаніста і заснавальніка Асацыяцыі бадмінтона Інданезіі Дзіка Судырмана.
Фармат
[правіць | правіць зыходнік]Каманды дзеляцца на 7 груп у залежнасці ад іх сілы. Толькі каманды з першай групы маюць шанец пазмагацца за трафей, у той час як каманды з астатніх груп змагаюцца за выхад у наступную групу. Каманда, якая заняла апошняе месца ў сваёй групе, пераходзіць у групу ніжэй.
Трафей
[правіць | правіць зыходнік]Вышыня кубка «Судырмана» складае 80 см. Ён зроблены з дрэва, пакрытага срэбрам і золатам 22 караты (92%). Кубак мае форму валана і ўвянчаны мадэллю храма Барабудур. Рукаяць у форме тычынкі сімвалізуе семя бадмінтона.
Кошт кубка складае 15 000 долараў ЗША.